Патрыяршы Экзарх узначаліў чарговае пасяджэнне Аргкамітэта па святкаванню 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі)
05 мая 20184 мая 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Аргкамітэта па святкаванню 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі), ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: Кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, прадстаўнікі духоўных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў і камісій Беларускага Экзархату, навукоўцы і дзеячы культуры.
Сустаршыня Аргкамітэта, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Аляксандр Раманчук прадставіў справаздачу аб лекцыях на тэму імя і эпохі мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі), якія на сённяшні дзень прайшлі ў большасці епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. Слухачамі лекцый былі святары, актыўныя парафіяне, навучэнская моладзь.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі і іншыя пытанні, звязаныя з ушанаваннем памяці архіерэя-ўз'яднацеля.