Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць храма ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Лунінцы

18 лютага 2021

top.jpg

18 лютага 2021 года, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Лунінцы.

Архіпастырам саслужылі: архімандрыт Андрэй (Вайтовіч); благачынны Лунінецкай акругі, настаяцель прыхода храма ў гонар Уздзвіжання Святога Крыжа ў горадзе Лунінцы протаіерэй Васілій Дужак; сакратар Пінскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма ў гонар велікамучаніцы Варвары ў горадзе Пінску протаіерэй Канстанцін Балакай; настаяцель прыхода храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Лахва протаіерэй Валерый Скрабец; настаяцель прыхода храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Кажан-Гарадок протаіерэй Дзмітрый Грыб; настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Лунінцы протаіерэй Сергій Крышталь; клірык храма ў гонар Уздзвіжання Святога Крыжа ў горадзе Лунінцы іерэй Георгій Філіновіч; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Агафангел (Будзішын).

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Гарбуноў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Кірыла Савіча.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іераманах Агафангел (Будзішын).

Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена слаўленне Божай Маці.

Па заканчэнні богаслужэння архіепіскап Сцяфан павіншаваў Патрыяршага Экзарха са святам, падзякаваў за сумесную малітву і паднёс у дар ікону Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых». Мітрапаліт Веніямін перадаў у дар храму копію Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

На заканчэнне богаслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да іх са словам настаўлення.

Church.by

Фотарэпартаж