Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць храма ў гонар мучаніка Іаана Воіна ў вёсцы Аколіца

12 жніўня 2021

ATV03312.jpg

12 жніўня 2021 года, у дзень памяці мучаніка Іаана Воіна, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў прастольную ўрачыстасць храма ў гонар мучаніка Іаана Воіна, размешчанага на тэрыторыі часткі ўнутраных войскаў Рэспублікі Беларусь у вёсцы Аколіца Мінскага раёна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёсцы Тарасава Мінскага раёна протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, настаяцель прыхода храма мучаніка Іаана Воіна протаіерэй Віктар Ледаховіч, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Галіны Раманюк.

За набажэнствам маліліся ганаровыя госці, камандаванне і салдаты Унутраных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін і саслужачыя святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне святому мучаніку Іаану Воіну.

Па заканчэнні хрэснага ходу Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

У завяршэнне ўладыка Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж