Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць у храме ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца»

31 жніўня 2021

top.jpg

31 жніўня 2021 года, у дзень свята іконы Божай Маці «Усецарыца», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска протаіерэй Кірыл Шолкаў; настаяцель храма велікамучаніка Георгія ў горадзе Нясвіжы протаіерэй Яўген Лабынько.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем рэгента Вольгі Шолкавай.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Яўген Лабынько.

Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Веніямін і саслужачыя святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне Прасвятой Багародзіцы.

Затым Патрыяршы Экзарх уручыў граматы актыўным прыходскім працаўнікам.

На заканчэнне архіпастыр павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж