Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць у Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска
19 жніўня 202119 жніўня 2021 года, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска Аляксандр Шырытон; настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма горада Мінска протаіерэй Святаслаў Лявіцкі і клірыкі парафіі.
Прамая трансляцыя набажэнства вялася на YouTube-канале тэлеканала СТВ і YouTube-канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў іерэй Уладзімір Мультан.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх асвяціў плады новага ўраджаю. Затым быў здзейснены хрэсны ход з малебным спевам і слаўленне святу.
У завяршэнне ўладыка павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і звярнуўся да прысутных са словам павучання.
«Будзем заклікаць Госпада, каб Ён знаходзіўся ў нашым свеце, знаходзіўся ў нашым сэрцы, зменьваў яго і адкрываў нам таямніцы свае. І, перш за ўсё, таямніцу, якая воля Божая, як нам дзейнічаць, каб ісці за Хрыстом, Які ўсіх нас заклікае да поўнай і дасканалай славы», — заклікаў Патрыяршы Экзарх.