Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння прападобнай Манефы Гомельскай

11 жніўня 2018

top.jpg

11 жніўня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў урачыстасці, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння святой прападобнай Манефы Гомельскай і здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі архіепіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); намеснік Гомельскага Мікольскага мужчынскага манастыра, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Амвросій (Шаўцоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

У святочным богаслужэнні прынялі ўдзел клірыкі Гомельскай епархіі і госці ў свяшчэнным сане з іншых епархій Беларускага Экзархату.

На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Аляксеевіч Кірычэнка і іншыя высокапастаўленыя госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора горада Гомеля пад кіраўніцтвам Алены Мароз.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Гомеля протаіерэй Вадзім Качан.

Па завяршэнні Літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў хрэсны ход з мошчамі святой і чын слаўлення прападобнай Манефе.

Пасля заканчэння хрэснага ходу мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла вітаў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Уладыка сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за архіпастырскі візіт і ўвагу, аказаную Гомельскай епархіі, і паднёс Патрыяршаму Экзарху на малітоўную памяць ікону прападобнай Манефы Гомельскай.

Уладыка Экзарх павіншаваў архіпастыраў, духавенства, прыхаджан сабора і паломнікаў з днём памяці прападобнай Манефы Гомельскай і звярнуўся да прысутных са словам павучання.

Мітрапаліт Павел пажадаў усім нябеснага малітоўнага заступніцтва прападобнай Манефы, моцы духоўных і цялесных сіл. Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і Патрыяршы Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.

Па завяршэнні богаслужэння мітрапаліт Павел і архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейснілі чын на заснаванне будуемага храма ў гонар свяшчэннамучаніка Аляксія Лельчыцкага, падчас якога была здзейснена закладка каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.

Па завяршэнні чыну ўладыка Павел паднёс у дар храму абраз Жыровіцкай Божай Маці, 550-годдзе яўлення якога будзе святкавацца ў 2020 годзе. Затым Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам настаўлення, удзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне і ў памяць аб гэтай падзеі ўручыў усім абразкі прападобнай Манефы Гомельскай.

Пасля гэтага архіпастыры наведалі Нікольскі мужчынскі манастыр горада Гомеля. Наведаўшы саборны храм манастыра, мітрапаліт Павел здзейсніў памінальную ліцію ля магілы архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча) і схіархімандрыта Антонія (Кузняцова).

У завяршэнне дня архіепіскап Сцяфан паказаў Патрыяршаму Экзарху новы будынак Епархіяльнага ўпраўлення, будаўніцтва якога падыходзіць да завяршальнай стадыі.

Church.by

Фотарэпартаж