Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя з дня праслаўлення праведнага Іаана Кармянскага

31 мая 2018

top.jpg

31 мая 2018 года, у чацвер 1-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, у аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 20-годдзю з дня праслаўлення малітвенніка Гомельскай зямлі — святога праведнага Іаана Кармянскага. Бажэственную літургію ў спецыяльна ўладкаваным павільёне ля сцен Пакроўскага храма Іаана-Кармянскага жаночага манастыра ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: мітрапаліты: Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі Амвросій, Смаленскі і Рослаўскі Ісідар; архіепіскапы: Уральскі і Акцюбінскі Антоній, Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, Канатопскі і Глухаўскі Раман; епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Мурамскі і Вязнікаўскі Ніл, Южненскі Дыядор, вікарый Адэскай епархіі, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Клінцоўскі і Трубчэўскі Уладзімір.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); намеснік Гомельскага Мікольскага мужчынскага манастыра, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Амвросій (Шаўцоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Гомельскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане, што суправаджалі архіпастыраў.

На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў; старшыня Добрушскага раённага выканаўчага камітэта Вольга Фёдараўна Мохарава і іншыя высокапастаўленыя госці.

Богаслужэбныя спевы прагучалі ў выкананні зводнага хору пеўчых Гомельскай епархіі пад кіраўніцтвам рэгента Вольгі Паляковай.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў протаіерэй Арцемій Крывіцкі, благачынны Гомельскай раённай акругі.

Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне перад мошчамі святога праведнага Іаана Кармянскага.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Уладыка сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за наведванне Гомельскай епархіі і богаслужэнне ў дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага. Пасля гэтага намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў агучыў прывітальны адрас ад імя губернатара Гомельскай вобласці Уладзіміра Андрэевіча Дворніка.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіепіскапу Сцыфану і Уладзіміру Аляксандравічу за словы прывітання, павіншаваў архіпастыраў, духавенства і набожных вернікаў са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Па завяршэнні ўрачыстага богаслужэння архіпастыры і госці ў свяшчэнным сане накіраваліся ў горад Добруш, дзе мітрапаліт Павел здзейсніў закладку граматы і каменя ў падмурак будуемага храма ў гонар дабравернага князя Алега Бранскага. Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з ходам будаўніцтва храмавага комплексу.

Church.by

Фотарэпартаж