Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды актавага дня Мінскага духоўнага вучылішча

17 снежня 2022

top.jpg

17 снежня 2022 года, у дзень памяці прападобнага Іаана Дамаскіна, нябеснага апекуна мінскага духоўнага вучылішча, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў); старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемадзеянні з казацтвам, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі, благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча, настаяцель храма Святога Духа пасёлка Гатава Мінскага раёна протаіерэй Іаан Задарожын і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраўніцтвам Марыі Клачко.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксандр Пронін.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі было здзейснена слаўленне прападобнаму Іаану Дамаскіну.

Затым Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да ўсіх прысутных са словам настаўлення.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Пасля заканчэння богаслужэння адбыўся святочны канцэрт, падрыхтаваны навучальнікамі і навучэнцамі Мінскага духоўнага вучылішча.

Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте і Facebook

Фотарэпартаж