Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды дня памяці праведнага Іаана Кармянскага

31 мая 2019

top.jpg

31 мая 2019 года, у пятніцу 5-га тыдня пасля Пасхі, у дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага, у аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, ля сцен Пакроўскага храма Іаана-Кармянскага жаночага манастыра мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: мітрапаліт Жытомірскі і Наваград-Валынскі Нікадзім; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Залатаношскі Іаан, вікарый Чаркаскай епархіі; Вяземскі і Гагарынскі Сергій; Клінцоўскі і Трубчэўскі Уладзімір; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі: намеснік Гомельскага Мікольскага мужчынскага манастыра, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Амвросій (Шаўцоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынныя, клірыкі Гомельскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Добрушскага раённага выканаўчага камітэта Вольга Фёдараўна Мохарава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Владленавіч Давыдаў і іншыя высокія госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор пеўчых Гомельскай епархіі пад кіраваннем рэгента кафедральнага сабора горада Гомеля Алены Мароз.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іераманах Арыстарх (Драздоў).

Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі чын слаўлення свята перад ракай з мошчамі святога праведнага Іаана Кармянскага.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Уладыка сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за наведванне Гомельскай епархіі і богаслужэнне ў дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіепіскапу Сцяфану за словы прывітання, павіншаваў архіпастыраў, духавенства, паломнікаў і пабожных міран са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Усім ушанаваўшым свята на памяць аб сумеснай малітве былі ўручаны іконкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Па завяршэнні ўрачыстага богаслужэння мітрапаліт Павел, архіепіскап Сцяфан і госці ў свяшчэнным сане накіраваліся ў горад Гомель, дзе мітрапаліт Павел здзейсніў закладку граматы і каменя ў падмурак храма, які будуецца ў гонар свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Фрацыскага і свяшчэннамучаніка Іаана, епіскапа Рыльскага. Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх наведаў парафіяльны дом абшчыны, дзе цёпла пагутарыў з настаяцелем і прыхаджанамі.

Church.by

Фотарэпартаж

Фотарэпартаж