Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Жыровіцкай іконы Божай Маці

20 мая 2017

top.jpg

20 мая 2017 года, у дзень свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскапы: Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, насельнікі Жыровіцкага манастыра, выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі і госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскіх духоўных школ пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Яўстафій (Халіманкоў).

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі архіпастыры і святары здзейснілі хрэснае шэсце з цудадзейным абразом Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы да Яўленскага храма і праспявалі акафіст Божай Маці.

Пасля акафіснага спеву Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка ад імя Урада Рэспублікі Беларусь павіншаваў усіх праваслаўных са святам. Пасля гэтага кіраўнік спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Андрэевіч Папоў ад імя губернатара вобласці звярнуўся да ўсіх прысутных з прывітальным словам.

Мітрапаліт Павел падзякаваў Леаніду Паўлавічу і Ігару Андрэевічу за віншаванні і звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх са святам, пажадаў усім заступніцтва Прасвятой Багародзіцы і заклікаў епіскапат, святароў і ўсіх праваслаўных хрысціян узмацніць малітву аб Украінскай Праваслаўнай Царкве, якая сёння перажывае цяжкае выпрабаванне. Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх падзякаваў за малітвы ўсім паломнікам, якія прыбылі ў святую абіцель, і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж