Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Жыровіцкай іконы Божай Маці

20 мая 2018

top.jpg

20 мая 2018 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, дзень памяці святых айцоў Першага Усяленскага Сабора і святкавання аднойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архіепіскапы Навагрудскі і Слонімскі Гурый, Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; схіепіскап Дзятлаўскі Пётр; епіскапы Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); кіраўнік аддзела па сувязях з грамадскасцю Беларускага Экзархату протаіерэй Мікалай Коржыч; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; насельнікі Жыровіцкага манастыра, выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі і госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васілевіч Раўнейка, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Андрэевіч Лісковіч, старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Баляслававіч Хоміч, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў і іншыя высокапастаўленыя госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробота, а таксама архіерэйскі хор семінарыі пад кіраўніцтвам дыякана Яўгена Васілеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі іерэй Яўген Саланкоў.

Пасля адпусста Бажэственнай літургіі архіпастыры і святары здзейснілі хрэсны ход з цудадзейным абразом Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы да Яўленскага храма і праспявалі акафіст Божай Маці.

Пасля акафіснага спеву Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка ад імя Урада Рэспублікі Беларусь, а затым намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Андрэевіч Лісковіч ад імя кіраўніцтва Гродзенскай вобласці павіншавалі ўсіх са святам.

Мітрапаліт Павел падзякаваў Леаніда Гуляку і Віктара Лісковічу за віншаванне і звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх выказаў сардэчную падзяку архіпастырам і пастырам Беларускага Экзархату за сумеснае служэнне, пажадаў усім вернікам і пілігрымам малітоўнага заступніцтва Прасвятой Багародзіцы перад Прастолам Божым аб кожным з нас і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж