Патрыяршы Экзарх у саслужэнні сабору архіерэяў узначаліў урачыстасці, прысвечаныя памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага [ДАПОЎНЕНА]

18 верасня 2021

top.jpg

18 верасня 2021 года, у дзень памяці прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, у Брэсцкай епархіі адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя малітвенніку і заступніку Берасцейскай зямлі.

Раніцай у Свята-Афанасіеўскім мужчынскім манастыры горада Брэста, які знаходзіцца на месцы расстрэлу і мучаніцкай смерці прападобнамучаніка (1648), адбылася Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: мітрапаліт Уладзімір-Валынскі і Ковельскі Уладзімір; архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; епіскап Барышэўскі Віктар, вікарый Кіеўскай епархіі; епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі: благачынны цэркваў Брэсцкай гарадской акругі, настаяцель Брацкага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Брэсце протаіерэй Пётр Рамановіч; благачынны цэркваў Брэсцкай раённай акругі, настаяцель сабора Уваскрасення Хрыстова ў горадзе Брэсце протаіерэй Уладзімір Карнялюк; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; сакратар Брэсцкай епархіі протаіерэй Сергій Петрусевіч; выконваючы абавязкі намесніка манастыра іераманах Дасіфей (Грышута) і духавенства Брэсцкай епархіі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор духавенства Брэсцкай епархіі пад кіраўніцтвам протаіерэя Валерыя Грыцука.

За богаслужэннем малілася ігумення жаночага манастыра Усяміласцівага Спаса ў горадзе Кобрыне ігумення Еўфрасіння (Куракевіч).

На богаслужэнні прысутнічалі: Н. В. Красоўскі, старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў; А. А. Філановіч, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста; А. М. Сендэр, рэктар УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»; А. Г. Бахановіч, рэктар УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт».

На патроенай екценні былі ўзнесены прашэнні аб адзінстве і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў, аб спыненні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, а таксама аб міры і дабрабыце беларускага народа. Пасля патроенай екценні ўладыка Экзарх здзейсніў малітвы да Госпада аб беларускім народзе і аб пераадоленні каронавіруснай інфекцыі.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Сергій Мухін.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі перад шануемым абразом святога прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, з часцінкай яго святых мошчаў, якія захоўваюцца ў манастыры, была ўзнесена саборная малітва.

Затым з прывітальным словам да архіпастыраў, духавенства, багамольцаў і шматлікіх гасцей і паломнікаў свята звярнуўся архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.

Ад імя кіраўніцтва горада з прывітальным адрасам да архіпастыраў і духавенства звярнуўся старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў М. В. Красоўскі, уручыўшы ў дар мітрапаліту Веніяміну маляўнічае палатно з выявай Брэсцкага кафедральнага сабора прп. Сімяона Стоўпніка.

У завяршэнне багаслужэння са словамі настаўлення да багамольцаў звярнуўся мітрапаліт Веніямін, заклікаўшы праваслаўных хрысціян пераймаць подзвіг прападобнамучаніка Афанасія ў вызнанні веры Хрыстовай, а таксама знаходзіцца ва ўзаемным міры і згодзе адно з адным.

Пасля Бажэственнай літургіі ў жаночым манастыры Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, што на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці, адбылася святочная трапеза, а затым усе госці свята сабраліся разам для агульнага памятнага фота.

Пасля манастырскай трапезы, па традыцыі, адбылася цырымонія ўскладання жывых кветак да помніка святому прападобнамучаніку Афанасію, ігумену Брэсцкаму, ля кафедральнага сабора г. Брэста.

Фота: Прэс-служба Брэсцкай епархіі

Брэсцкая епархія / Church.by

Фотарэпартаж