Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар 30-годдзя знойдзення мошчаў праведнага Іаана Кармянскага
31 мая 202131 мая 2021 г., у дзень памяці праведнага Іаана Кармянскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію з нагоды 30-годдзя знойдзення нятленных мошчаў святога.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, благачынныя акруг Гомельскай епархіі, настаяцелі прыходаў, клірыкі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане, якія суправаджаюць архіпастыраў.
Радасць малітоўных зносін з саборам архіерэяў падзялілі клірыкі Беларускай Праваслаўнай Царквы, ігуменні жаночых манастыроў і мноства вернікаў.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор Гомельскай епархіі пад кіраваннем рэгента Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора Гомеля Алены Мароз.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Аляксандр Лапушанскі.
Пасля заамвоннай малітвы архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне перад мошчамі святога праведнага Іаана Кармянскага.
Завяршылася богаслужэнне хрэсным ходам, які ўзначаліў уладыка Веніямін.
У завяршэнне богаслужэння са словамі падзякі да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. У сваёй прамове ён сардэчна падзякаваў мітрапаліту Веніяміну за наведванне Гомельскай епархіі і богаслужэнне ў дзень памяці малітвенніка зямлі Гомельскай святога праведнага Іаана Кармянскага.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у сваю чаргу падзякаваў архіепіскапу Сцяфана за цёплыя словы, павіншаваў архіпастыраў, духавенства і набожных міран, якія прыбылі на ўрачыстасці, са святам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.