Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў са святам Ражджаства Хрыстовага дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС

08 студзеня 2018

top.jpg

8 студзеня 2018 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў са святам Ражджаства Хрыстовага дзяцей, якія пражываюць у раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Штогадовае мерапрыемства «Калядная ёлка — нашы дзеці» пачалося пасля Літургіі ў Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе прысутнічалі дзеці з Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, Буда-Кашалёўскага, Нараўлянскага, Хойніцкага, Мазырскага раёнаў Гомельскай вобласці, Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Усе ўдзельнікі сустрэчы — адораныя дзеці, якія ў 2017 годзе сталі фіналістамі XXXI Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця: у будучыню — з надзеяй».

Таксама ўдзел у мерапрыемстве прынялі: Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка, першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Эдуардавіч Белякоў, каардынатар валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца» Аляксандра Ганчарова і начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Іванавіч Ціток.

Мітрапаліт Павел павіншаваў дзяцей са святам, уручыў ім салодкія падарункі і падаў архіпастырскае благаславенне.

Дзеці выканалі калядныя спевы і калядкі, прачыталі вершы, прысвечаныя святу Ражджаства Хрыстовага, і паднеслі ўладыку Экзарху сувеніры, вырабленыя сваімі рукамі.

Патрыяршы Экзарх выказаў сардэчную падзяку арганізатарам дзіцячага свята, бацькам і дзецям.

Аўтар праекта Кацярына Іванаўна Копелева выступіла з прапановай пашырыць праект і ўключыць у яго памежныя расійскія і ўкраінскія раёны.

Патрыяршы Экзарх падтрымаў ініцыятыву, а таксама падзякаваў журналістам за ўвагу да праекта. У прыватнасці, уладыка адзначыў тэлеканал «Мір», які асвятляе праект ад самага яго пачатку — звыш 20 гадоў.

Мітрапаліт Павел пажадаў юным гасцям поспехаў і дапамогі Божай у вучобе, паслушэнства бацькам і выхавальнікам і моцнага здароўя.

Church.by

Фотарэпартаж