Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі

09 мая 2018

top.jpg

9 мая 2018 года на Плошчы Перамогі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі. Цырымонію ўзначаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, усклаў вянок да падножжа манумента ад Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Былі таксама ўскладзены вянкі і кветкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу Беларусі, судоў, Савета бяспекі і Узброеных сіл, праваахоўных органаў, моладзевых і грамадскіх аб'яднанняў, Выканаўчага камітэта СНД, прадстаўнікоў замежнага дыпламатычнага корпуса.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў суайчыннікаў, ветэранаў і гасцей Беларусі са святам і падкрэсліў, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне вярнула людзям права на свабоднае і мірнае жыццё. «Мы свята шануем самаадданасць усіх, хто з гонарам прыняў удар і з першых дзён вайны не даваў літасці ворагу. Хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, ішоў у бой. Хто ўпартай і цяжкай працай забяспечваў фронт, бясстрашна супрацьстаяў захопнікам на акупіраванай тэрыторыі», — прыводзіць словы Аляксандра Лукашэнкі БелТА.

Удзельнікі і госці ўрачыстай цырымоніі ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання.

Фота: БелТА

Church.by