Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі
09 мая 20219 мая 2021 года на плошчы Перамогі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі. Цырымонію ўзначаліў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і прадстаўнікі іншых традыцыйных канфесій Рэспублікі ўсклалі да падножжа манумента Перамогі вянок і кветкі.
Былі таксама ўскладзены вянкі і кветкі ад прадстаўнікоў структур дзяржкіравання, грамадскіх аб'яднанняў, дыпламатычнага корпуса, ветэранаў, духавенства.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў суайчыннікаў, ветэранаў і гасцей Беларусі са святам і падкрэсліў, што вайна была эпахальнай бітвай за жыццё на зямлі, за захаванне чалавечага роду, і гэта вялікая перамога дабра над сусветным злом.
Прэзідэнт Беларусі і ўсе прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.