Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода

09 ліпеня 2019

top.jpg

9 ліпеня 2019 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў храме святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра ў Уладзімірскім скіце Спаса-Праабражэнскага Валаамскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

У пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі. Прынялі ўдзел у пасяджэнні таксама часовыя члены Сінода, запрошаныя для ўдзелу ў летняй сесіі (сакавік-жнівень): мітрапаліт Корсунскі і Заходнееўрапейскі Антоній; архіепіскап Калінінградскі і Балтыйскі Серафім; архіепіскап Якуцкі і Ленскі Раман; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Сочынскі і Туапсінскі Герман.

Заслухаўшы даклад мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна пра пагаршэнне становішча Сербскай Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Чарнагорыі, Свяшчэнны Сінод прыняў заяву адносна сітуацыі ў Чарнагорыі. Быў таксама прыняты шэраг кадравых і адміністрацыйных рашэнняў, якія маюць агульнацаркоўнае значэнне.

Патрыярхія.ru / Church.by