Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы
14 мая 202614 мая 2026 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Адкрываючы пасяджэнне, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да членаў Свяшчэннага Сінода з кароткім прывітаннем, пасля чаго Сінод прыступіў да працы згодна парадку дня.
У пасяджэнні прынялі ўдзел:
пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: Мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; Мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; Мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Cярэднеазіяцкай Мітрапалічай акругі; Мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; Мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Павел, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі; Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Мітрапаліт Васкрасенскі Грыгорый, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; Мітрапаліт Валакаламскі Антоній, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; Мітрапаліт Уладзімірскі і Суздальскі Нікандр, старшыня Фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату;
часовыя члены Свяшчэннага Сінода: Мітрапаліт Каірскі і Паўночна-Афрыканскі Канстанцін, Патрыяршы Экзарфх Афрыкі; епіскап Канашскі і Белаволжскі Сцяфан; епіскап Гатчынскі і Лужскі Мітрафан; епіскап Наварасійскі і Геленджыкскі Сергій; епіскап Бійскі і Белакурыхінскі Серафім.
Па заканчэнні пасяджэння Свяшчэннага Сінода была здзейснена памінальная ліція па незабыўных Свяцейшаму і Блажэннейшаму Каталікосу-Патрыярху ўсяе Грузіі Іліі II (†17.03.2026) і Мітрапаліту Антонію (Чэрамісаву) (†23.04.2026).
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

