Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у прыёме з нагоды тэзаімянінаў Патрыярха Кірыла
24 мая 201824 мая 2018 года, пасля канцэрту на Чырвонай плошчы, у кафедральным саборным Храме Хрыста Збаўвіцеля ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней наведалі прыём з нагоды Дня славянскага пісьменства і культуры і тэзаімянінаў Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы.
Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней звярнуўся да Свяцейшага Патрыярха Кірыла з віншавальным словам.
З вітальнымі прамовамі таксама выступілі: намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Вольга Галадзец; мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл; прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі мітрапаліт Філіпопальскі Ніфан; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя ў Расійскай Федэрацыі Бойка Коцаў; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У слове ў адказ Свяцейшы Патрыярх Кірыл падзякаваў усім прысутным за віншаванні, малітвы і словы падтрымкі.
Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ўзнагародзіў пасла Балгарыі Бойка Коцава ордэнам прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені.
У Храме Хрыста Збавіцеля Свяцейшага Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў павіншавалі старшыня Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Валодзін, міністр асветы Расійскай Федэрацыі Вольга Васільева, мэр Масквы Сяргей Сабянін, палітыкі, грамадскія дзеячы, іерархі і духавенства.