Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у служэнні Бажэственнай літургіі на Гробе Гасподнім

21 кастрычніка 2017

top.jpg

Ноччу з 20 на 21 кастрычніка 2017 года іерархі Рускай Праваслаўнай Царквы, якія ўваходзяць у склад дэлегацыі, якая прыбыла на Святую Зямлю на святкаванне 170-годдзя заснавання Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, прынялі ўдзел у служэнні Бажэственнай літургіі ў храме Гроба Гасподняга.

Ад Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы ў богаслужэнні прыняў удзел архіепіскап Іерапальскі Ісідар (Іерусалімскі Патрыярхат).

Пасля заканчэння богаслужэння ў гонар высокай дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў архандарыку храма Гроба Гасподняга быў зладжаны прыём.

Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў склад дэлегацыі ўвайшлі: кіраўнік дэлегацыі — Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел; мітрапаліт Яраслаўскі і Растоўскі Панцеляіман; архіепіскап Суражскі Елісей; вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі епіскап Падольскі Ціхан; кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах епіскап Звенігарадскі Антоній; ігумен Феафан (Лук'янаў) і суправаджаючыя іх асобы.

Прэс-служба Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме / Church.by

Фотарэпартаж