Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у здзяйсненні Літургіі на Гробе Гасподнім у Іерусаліме

08 верасня 2019

top.jpg

У ноч з 7 на 8 верасня 2019 года на Жываносным Гробе Гасподнім у горадзе Іерусаліме была здзейснена Бажэственная літургія.

Богаслужэнне здзяйснялася ў Кувукліі — Жываносным Гробе Гасподнім. Бажэственную літургію здзейснілі архіепіскап Лідскі Дзімітрый, сакратар Свяшчэннага Сінода Іерусалімскага Патрыярхату, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Кастамукшскі і Кемскі Ігнацій.

Архіпастырам саслужылі: намеснік начальніка Рускай духоўнай місіі іераманах Дамецыян (Маркаран) і шматлікія паломнікі ў свяшчэнным сане.

Church.by

Фотарэпартаж