Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 25-годдзю РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

21 кастрычніка 2022

top.jpg

20 кастрычніка 2022 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, прымеркаваным да 25-годдзя РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

У сваім віншавальным слове Яго Высокапраасвяшчэнства пажадаў калектыву цэнтра далейшых поспехаў у штодзённай працы і каб яго добрыя пачынанні ўносілі годны ўклад у справу станаўлення айчыннай медыцыны на карысць нашай краіны і людзей, якія жывуць у ёй.

У гонар знамянальнай даты Мітрапаліт Веніямін уручыў дырэктару РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Анжаліцы Сонцавай грамату Патрыяршага Экзарха і перадаў у дар для ўстановы абраз свяціцеля Лукі Крымскага.

Штогод на стацыянарным лячэнні ў цэнтры знаходзіцца каля 6 тысяч чалавек, па кансультацыю звяртаюцца яшчэ 40 тысяч.

Пры РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі каля 20 гадоў таму з'явіўся малельны пакой для пацыентаў, іх бацькоў і медыцынскага персаналу. У жніўні 2021 года мітрапаліт Веніямін асвяціў тут капліцу ў гонар святога праведнага Лазара Чатырохдзённага. У цяперашні час у капліцы штотыдзень здзяйсняецца Бажэственная літургія.

Таксама маленькіх пацыентаў установы апякуюць валанцёры Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.

Фота: Таццяна Сталярова (Медыцынскі веснік).

Сhurch.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте