Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
14 мая 201814 мая 2018 года ў гістарычным будынку Свяцейшага Урадавага Сінода ў Санкт-Пецярбургу пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Перад пачаткам пасяджэння ў дамавым храме святых айцоў Сямі Усяленскіх Сабораў была здзейснена ліція па новаспачыламу мітрапаліту Талінскаму і ўсяе Эстоніі Карнілію, які адышоў да Госпада 19 красавіка на 94-м годзе жыцця, і незабыўнаму архіепіскапу Макараўскаму Іларыю, вікарыю Кіеўскай мітраполіі, які памёр 16 сакавіка гэтага года.
Адкрываючы пасяджэнне, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да членаў Свяшчэннага Сінода са словам прывітання і абвясціў парадак дня.
У пасяджэнні прынялі удзел пастаянныя члены Свяшсэннага Сінода: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
Прынялі ўдзел і часовыя члены Сінода: мітрапаліт Сімферопальскі і Крымскі Лазар; мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк; архіепіскап Анадырскі і Чукоцкі Матфей; епіскап Даўгаўпілскі і Рэзекненскі Аляксандр; епіскап Корсунскі Нестар.