Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелю Украінскай Праваслаўнай Царквы за малой вячэрняй з чытаннем акафіста прападобнаму Сергію Раданежскаму ў Троіцкім саборы Троіца-Сергіевай лаўры
08 кастрычніка 20177 кастрычніка 2017 года, напярэдадні дня памяці прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый ўзначаліў у Троіцкім саборы Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры служэнне малой вячэрні з чытаннем акафіста Прападобнаму.
Яго Блажэнству саслужылі: архіерэі Рускай Праваслаўнай Царквы і насельнікі Лаўры ў свяшчэнным сане.
У богаслужэнні прыняў удзел і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.