Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў богаслужэнне ў Троіцкім саборы Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме

29 кастрычніка 2017

top.jpg

28 кастрычніка 2017 года, напярэдадні Нядзелі 21-й пасля Пяцідзесятніцы, усяночнае трыванне ў Троіцкім саборы Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме здзейснілі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Чэбаксарскі і Чувашскі Варнава, якія здзяйсняюць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла паломніцкае падарожжа па Святой Зямлі.

Архіпастырам саслужылі: начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме архімандрыт Аляксандр (Ялісаў), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі місіі і паломнікі ў свяшчэнным сане.

Па заканчэнні ўсяночнага трывання мітрапаліт Чэбоксарскі і Чувашскі Варнава у саслужэнні архіепіскапа Гераскага Феафана (Іерусалімскі Патрыярхат) прыняў удзел у здзяйсненні начной Бажэственнай літургіі на Гробе Гасподнім.

29 кастрычніка, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел здзейсніў Бажэственную літургію ў Троіцкім саборы Рускай духоўнай місіі. Высокапраасвяшчэннейшаму ўладыку саслужылі архімандрыт Аляксандр (Ялісаў), архімандрыт Сергій (Брыч) і члены Місіі.

Большасць багамольцаў, якія наведалі храм — прыхаджане і паломнікі Троіцкага сабора — прыступілі ў гэты дзень да прычашчэння Святых Хрыстовых Тайн.

Прэс-служба Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме / Church.by

Фотарэпартаж