Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў Бажэственную літургію ў Смаленску

02 ліпеня 2021

top.jpg

2 ліпеня 2021 года, у апошні дзень прынясення каўчэга з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горад Смаленск, перад яго адпраўкай у Беларусь, у Смаленску знаходзілася дэлегацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам.

Бажэственную літургію ў Свята-Успенскім кафедральным саборы ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні мітрапаліта Смаленскага і Дарагабужскага Ісідара, архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, епіскапа Рослаўскага і Дзеснагорскага Мялеція. Высокапраасвяшчэнным архіпастырам саслужылі благачынныя царкоўных акруг, настаяцелі манастыроў, кіраўнікі аддзелаў Смаленскай епархіі, клірыкі Смаленскай, Вяземскай і Рослаўскай епархій.

Спевы богаслужэння выканалі пеўчыя архіерэйскага хору Свята-Успенскага кафедральнага сабора горада Смаленска (рэгент – Алена Фралова).

У кафедральным саборы маліліся прадстаўнікі дабрачыннага фонду роўнаапостальнага князя Уладзіміра, праваслаўныя добраахвотнікі і сёстры міласэрнасці, шматлікія прыхаджане храма, смаляне і паломнікі Расіі і Беларусі.

Пасля сугубай екценні прагучалі малітвы, якія ўзносяцца падчас распаўсюджвання шкоднай павевы і аб міры на зямлі Беларусі і Украіны.

Перад прычасцем са словамі пропаведзі да ўсіх, хто маліўся за богаслужэннем звярнуўся кіраўнік Аддзела Смаленскай епархіі па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ протаіерэй Валерый Рабаконь.

На заканчэнне Літургіі мітрапаліт Веніямін, мітрапаліт Ісідар і саслужачыя архіпастыры сумесна з духавенствам здзейснілі малебны спеў святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.

Вітаючы прысутных, мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар выступіў з архіпастырскім словам.

Мітрапаліт Ісідар цёпла і сардэчна падзякаваў мітрапаліту Веніяміну за радасць сумеснай малітвы.

Мітрапаліт Веніямін у слове ў адказ падзякаваў мітрапаліту Ісідару за запрашэнне ў Смаленск.

Па заканчэнні Літургіі каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага быў урачыста перададзены дэлегацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, затым ён адправіцца ў горад Віцебск.

Усім, хто быў у гэты дзень у кафедральным храме, на малітоўную памяць былі раздадзены іконы святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, дзецям – кнігі пра святога.

Фота: smoleparh.ru

smoleparh.ru/Church.by