Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам
06 жніўня 20216 жніўня 2021 года ў Магілёве напярэдадні ўрачыстасцяў у гонар свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.
Леанід Заяц ад імя ўсіх жыхароў рэгіёна павітаў высокага госця і падзякаваў яму за візіт у Магілёў, адзначыўшы цеснае ўзаемадзеянне Беларускай Праваслаўнай Царквы з прадстаўнікамі розных сфер, асабліва ў духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі.
Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што падтрымка і дапамога з боку праваслаўных царкоўнаслужыцеляў у яднанні беларусаў адчуваецца заўсёды.
«Сёння неабходна берагчы яднанне, добрыя адносіны ў грамадстве і наш міжканфесійны мір», — адзначыў мітрапаліт Веніямін і прывёў у прыклад дзейнасць свяціцеля Георгія Каніскага.
«Гэтая гістарычная асоба, вядомая сваімі працамі на карысць Праваслаўя. Ён шмат зрабіў не толькі для свайго народа. Яго добра ведаюць у Украіне і Польшчы. У той няпросты час міжрэлігійных адносін свяціцель выступаў за згоду канфесій, адстойваў інтарэсы сваёй паствы, рызыкуючы жыццём», — распавёў архіпастыр.
У рамках урачыстасцяў адбудзецца Бажэственная літургія ў Праабражэнскім саборы горада Магілёва і цырымонія закладкі помніка свяціцелю Георгію каля верхняй пляцоўкі лесвіцы, якая вядзе ў парк Падніколле.