Патрыяршы Экзарх сустрэўся з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь

15 снежня 2020

top.jpg

15 снежня 2020 года ў Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі.

Бакі абмеркавалі вынікі працы Арганізацыйнага камітэта святкавання 550-годдзя знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя яе паўторнага цудоўнага аднойдзення і 500-гадовага юбілею заснавання Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі.

У ходзе сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні жыцця краіны, правядзення мерапрыемстваў па папярэджанню распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, а таксама планы ўзаемадзеяння ў сацыяльнай і культурнай сферах на бліжэйшую перспектыву.

Church.by

Фотарэпартаж