Патрыяршы Экзарх выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю іерэя Генадзя Буцько
29 красавіка 2020Настаяцелю, кліру, прыхаджанам Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска
Родным і блізкім памерлага іерэя Генадзя БУЦЬКО
Дарагія айцы, браты і сёстры!
Хрыстос уваскрэс!
Сапраўды уваскрэс Хрыстос!
З пачуццём глыбокага смутку ўспрыняў вестку аб заўчаснай смерці іерэя Генадзя Буцько. Падзяляю з вамі цяжар гэтага гора, глыбока спачуваю вам і прашу Усявышняга Бога ўпакоіць душу спачылага свайго служыцеля ў абіцелях нябесных.
Гасподзь заклікаў да Сабе айца Генадзя ў Пасхадьныя дні, калі Праваслаўная Царква святкуе Уваскрасенне Хрыстова, славячы Пераможцу пекла і смерці Хрыста Спасіцеля. Святое Евангелле занатавала для нас словы Сына Божага: Я — уваскрасенне і жыццё; хто веруе ў Мяне, калі і памрэ, будзе жыць (Ін. 11:25). Веру, што Усяміласцівы Гасподзь прыме душу айца Генадзя і зробіць яго спадчыннікам вечнага абяцаньня ў нябесным Царстве.
Айцец Генадзь спачыў пасля цяжкай хваробы, выкліканай гібельнай пошасцю, з якой змагаецца зараз увесь свет. Беларуская Праваслаўная Царква акажа пасільнае садзейнічанне і дапамогу сям'і нябожчыка і працягне прыкладаць усе намаганні для падтрымкі жыхароў нашай краіны, якія пацярпелі ад каронавіруснай інфекцыі.
Няхай упакоіць Чалавекалюбны Гасподзь новаспачылага іерэя Генадзя ў сяленнях праведных, дзе няма ні пакут, ні журбы, ні стагнання, а жыццё бясконцае, і даруе яму вечную памяць!
З глыбокім спачуваннем
+ Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
29 красавіка 2020 года