Педагогам Гродзенскай вобласці ўручылі прэміі імя мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

20 снежня 2021

top.jpg

20 снежня 2021 года ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій імя Героя Беларусі мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, «За высокі ўзровень арганізацыі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі» і «За заслугі, грамадзянскую адказнасць і самаадданасць, праяўленую пры выкананні прафесійнага доўгу ў эпідэміялагічных умовах, выкліканых пандэміяй каронавіруса».

Прэміі заснаваны Гродзенскай, Лідскай, Навагрудскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Цырымонія ўручэння прэмій адбылася ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. У ёй узялі ўдзел: начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Юр'евіч Абрамчык, а таксама архіпастыры трох епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Архіепіскапа Антонія суправаджалі: сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі іерэй Ігар Данільчык, намеснік кіраўніка епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, рэферэнт-перакладчык Гродзенскай епархіі Рада Спота.

Архіпастыры і прадстаўнік рэгіянальнай адміністрацыі звярнуліся да прысутных з прывітальнымі словамі.

У конкурсе на ўручэнне прэмій ўдзельнічала пяцьдзесят два прэтэндэнта, у тым ліку з сарака устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, трох устаноў дашкольнай адукацыі, сямі устаноў прафесійнай адукацыі, трох устаноў дадатковай адукацыі дарослых, дзяцей і навучэнскай моладзі, аднаго дзіцячага дома.

Прэмія «За высокі ўзровень арганізацыі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі» была ўручана адзінаццаці пераможцам, а прэмія «За заслугі, грамадзянскую адказнасць і самаадданасць, праяўленую пры выкананні прафесійнага доўгу ў эпідэміялагічных умовах, выкліканых пандэміяй каранавіруса» — 8 прэтэндэнтам, якія прайшлі конкурсны адбор.

Установы адукацыі, размешчаныя на тэрыторыі Гродзенскай епархіі.

У намінацыі «Праца педагога як служэнне» прэмія была ўручана Але Уладзіміраўне Іадкоўскай, настаўніку пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Скідзель».

У гэтай жа намінацыі прэміі была ўдастоена Алена Браніславаўна Ермашкевіч, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ДУА «Сярэдняя школа № 3 імя В. М. Усава г. Гродна».

У намінацыі «Лепшая інавацыйная распрацоўка года» прэміі ўдастоены Дзмітрый Аляксандравіч Трафімаў, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Сярэдняя школа № 35 імя Н. А. Волкава г. Гродна».

У намінацыі «Лепшая сістэма духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі» прэмія была ўручана Сяргею Мікалаевічу Кісялёву, дырэктару ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Гродна».

У гэтай жа намінацыі прэмію атрымаў калектыў аўтараў УА «Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй», у складзе якога метадыст Іна Валер'еўна Шлык, выкладчык Алена Фамінічна Літвін, бібліятэкар Кацярына Іванаўна Будзіловіч, выкладчык Ганна Мікалаеўна Аноцкая.

За лепшую сістэму духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання прэмія была ўручана калектыву аўтараў Шчучынскага Палаца творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам дырэктара Ірэны Пятроўны Дзегцяровай.

У намінацыі «За высокі ўзровень выканання місіі педагога ў складанай эпідэміялагічнай сітуацыі» прэміі ўдастоены:

- Лілія Вацлаваўна Курылёнак, метадыст цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

- Наталля Уладзіміраўна Ганцэвіч, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Масты».

- Наталля Мікалаеўна Паляшчук, настаўнік геаграфіі ДУА «Сярэдняя школа № 39 імя І. Д. Лебедзева г. Гродна».

- Святлана Уладзіміраўна Шрэйдэр, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Гродна».

- Святлана Яфімаўна Дзянішчык, музычны кіраўнік ДУА «Яслі-сад № 46 г. Гродна».

У намінацыі «За вялікі ўклад у забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі падчас эпідэміі каронавіруса» прэмію атрымалі:

- Ігар Валянцінавіч Паценга, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 35 імя Н. А. Волкава г. Гродна».

- Святлана Антонаўна Сяргейка, рэктар ДУА лГродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Установы адукацыі, размешчаныя на тэрыторыі Лідскай епархіі.

У намінацыі «Праца педагога як служэнне» прэміі ўдастоена Людміла Антонаўна Захарэвіч, настаўнік англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні».

У намінацыі «Лепшая інавацыйная распрацоўка года» прэмія была ўручана Наталлі Мікалаеўне Анашкевіч, настаўніку рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Ліда».

У намінацыі «Лепшая сістэма духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі» ўзнагароды быў удастоены калектыў аўтараў Лідскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета пад кіраўніцтвам загадчыцы Ірыны Юр'еўны Шостка.

Установы адукацыі, размешчаныя на тэрыторыі Навагрудскай епархіі.

У намінацыі «Лепшая інавацыйная распрацоўка года» прэмія была ўручана Вользе Міхайлаўне Старыкавай і Аліне Сяргееўне Макарэвіч, настаўнікам ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава».

У намінацыі «Праца педагога як служэнне» ўзнагароду атрымала Ірына Яўгенаўна Радзецкая, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слонім».

Прэмія «За заслугі, грамадзянскую адказнасць і самаадданасць, праяўленую пры выкананні прафесійнага абавязку ў эпідэміялагічных умовах, выкліканых пандэміяй каронавіруса» была ўручана Алене Раманаўне Міклаш, дырэктару Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Цырымонію ўпрыгожылі выступленні: жаночага камернага хору УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Ларысы Іконнікавай; вакальнага ансамбля ўзорнай студыі эстраднай песні «Красавік» ДУА «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі»; узорнага хору хлопчыкаў і юнакоў «Светач» ДУА «Сярэдняя школа № 3 Імя В. М. Усава г. Гродна» пад кіраўніцтвам Веры Севярын; салістаў Дзмітрыя Панова, Дзмітрыя Паварга, Віктара Шчарбовіча.

З прамовай ад імя ўзнагароджаных выступіла рэктар Граіра Святлана Сяргейка.

Гасцям былі ўручаны падарункі ад інстытута развіцця адукацыі.

Гродзенская епархія/Church.by