Пінскі Варварынскі сабор наведалі вучні школы для дзяцей з праблемамі слыху
19 кастрычніка 201714 кастрычніка, у свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, група навучэнцаў Пінскай школы для дзяцей з праблемамі слыху наведала кафедральны сабор святой вялікамучаніцы Варвары. Дзеці і іх выхавацелі даведаліся пра гісторыю свята, яго духоўны сэнс. Усе разам памаліліся аб сваіх бацьках, асабліва аб мамах.
Пакуль дзеці знаходзяцца далёка ад дома, клопаты аб іх выхаванні, у тым ліку і маральна-духоўным, ускладаюцца на педагагічны калектыў школы, у асаблівасці на сацыяльнага педагога Наталлю Івакіну, стараннямі якой праводзяцца рэгулярныя духоўна-асветніцкія гутаркі.