Па благаславенню епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія адбыўся мотапрабег па маршруце «Гродна-Сынкавічы-Жыровічы»

07 верасня 2021

top.jpg

5 верасня 2021 года па благаславенню епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія адбыўся духоўна-асветніцкі мотапрабег па маршруце «Гродна-Сынкавічы-Жыровічы-Гродна».

На мотапрабег аб'ядналіся больш за 40 матацыклістаў.

Пасля кароткай малітвы на стаянцы ля Пакроўскага сабора байкеры адправіліся ў вёску Сынкавічы, дзе знаходзіцца ўнікальны храм — крэпасць святога Архангела Міхаіла. Настаяцель протаіерэй Арсень Ананка правёў экскурсію, пагутарыў і благаславіў удзельнікаў мотапрабегу.

У Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры таксама была арганізавана азнаямленчая экскурсія.

Паабедаўшы ў паломніцкай трапезнай, байкеры наведалі манастырскае падвор'е — сядзібу Солтана. Тут была магчымасць прагуляцца ў маляўнічым месцы і паназіраць за рознымі жывёламі, насельнікамі мясцовага «Эдэмскага саду».

Перад дарогай дадому пілігрымы наведалі святую крыніцу. Многія акунуліся ў купелі і набралі святой вады.

Гродзенская епархія/Church.by