Пераможцы конкурсу жывапісу «Шчасце — жыць у мірнай краіне!» пабывалі ва Усіхсвяцкім храме Мінска
23 верасня 201921 верасня 2019 года храм-помнік у гонар Усіх святых у горадзе Мінску наведалі пераможцы рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце-жыць у мірнай краіне!», прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які праводзіцца Беларускім фондам міру.
Удзел у конкурсе прынялі дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі. Званні пераможцаў былі ўдастоены 120 юных мастакоў.
Госці сталі з'язджацца за дзве гадзіны да пачатку сустрэчы. Іх сустракалі хлопцы і дзяўчаты з парафіяльнага моладзевага руху «AGIOS», якія знаёмілі дзяцей з храмам-помнікам, накіроўвалі на трапезу, адводзілі на экскурсію ў крыпту.
Кіраўнік моладзевага руху Мікалай Камарчук азнаёміў гасцей з дзейнасцю руху і запрасіў падлеткаў далучыцца да моладзевай ініцыятывы.
У ўшанаванні пераможцаў прымалі ўдзел ганаровыя госці: прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады, замежных дыпламатычных місій і арганізацый, дзеячы навукі, культуры, адукацыі, вядомыя мастакі, мастацтвазнаўцы Беларусі, а таксама журналісты.
За значны ўклад ва ўмацаванне міру старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Уладзіміравіч Місько ўручыў протаіерэю Фёдару Поўнаму медаль «Заслужаны Міратворац».