Пад старшынствам Патрыяршага Экзарха адбылося паседжанне аргкамітэта па святкаванні 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года

23 студзеня 2019

top.jpg

22 студзеня 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне аргкамітэта па святкаванню 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года, на якім было прынята гістарычнае рашэнне аб уз'яднанні беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Бараўлянскі Ігнацій, кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, прадстаўнікі духоўных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнікі і супрацоўнікі сінадальных аддзелаў і камісій Беларускага Экзархату, навукоўцы і дзеячы культуры.

Згодна з рашэннем Аргкамітэта, урачыстасці з нагоды юбілейнай гадавіны адбудуцца 24 лютага ў горадзе Полацку.

Асветніцкія мерапрыемствы, прымеркаваныя да знамянальнай даты, будуць праходзіць на працягу ўсяго 2019 года.

Church.by

Фотарэпартаж