Пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Кірыла ўпершыню ў дыстанцыйным фармаце адбылося пасяджэнне Вышэйшага Царкоўнага Савета

12 лютага 2021

top.jpg

11 лютага 2021 года пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ўпершыню ў дыстанцыйным фармаце адбылося пасяджэнне Вышэйшага Царкоўнага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы.

Адкрываючы сход, Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да яго ўдзельнікаў з уступным словам, у якім закрануў шэраг актуальных пытанняў царкоўна-грамадскіх адносін.

У ходзе пасяджэння былі прадстаўлены, у прыватнасці, даклады, падрыхтаваныя Сінадальным аддзелам па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ («Ацэнка адносін грамадства да Царквы: асноўныя выклікі») і Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству («Развіццё сістэмы базавай багаслоўскай адукацыі для манасціх асоб. Вынік 2020 года і перспектывы ў 2021 годзе»).

У склад Вышэйшай Царкоўнай Рады пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха ўваходзяць:

  • старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён;
  • кіраўнік справў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Дыянісій Васкрасенскі;
  • старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент;
  • старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела мітрапаліт Белгарадскі і Старааскольскі Іаан;
  • старшыня Сінадальнага камітэта па ўзаемадзеянню з казацтвам мітрапаліт Стаўрапольскі і Нявіннамыскі Кірыл;
  • старшыня Патрыяршай камісіі па пытаннях фізічнай культуры і спорту мітрапаліт Мурманскі і Манчагорскі Мітрафан;
  • старшыня Патрыяршага савета па культуры мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Ціхан;
  • кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах мітрапаліт Корсунскі і Заходнееўрапейскі Антоній;
  • старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі мітрапаліт Екацярынбургскі і Верхатурскі Яўгеній;
  • старшыня Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству ахіепіскап Кашырскі Феагност;
  • старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню епіскап Краснагорскі Ірынарх;
  • старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман;
  • старшыня Фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату епіскап Нара-Фамінскі Парамон;
  • кіраўнік адміністрацыйнага Сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі епіскап Паўлава-Пасадскі Фама;
  • старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі епіскап Істрынскі Серафім;
  • старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі епіскап Клінскі Сцяфан;
  • старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Максім Казлоў;
  • старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ У. Р. Лягойда;
  • кіраўнік прававога ўпраўлення Маскоўскай Патрыярхіі ігумення Ксенія (Чарнега).

У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел: кіраўнік і галоўны рэдактар выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі епіскап Балашыхінскі Мікалай; намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі епіскап Зеленаградскі Сава; рэктар Расійскага праваслаўнага ўніверсітэта ігумен Пётр (Ерамееў); першы намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ А. В. Шчыпкоў.

Патрыярхія.ру / Church.by