Падпісана праграма супрацоўніцтва паміж БНТУ і Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ

05 верасня 2018

top.jpg

1 верасня 2018 года адбылося падпісанне праграмы супрацоўніцтва на 2018-2020 гады паміж Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам і Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці ганаровых гасцей і членаў прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі ўніверсітэта праграму падпісалі рэктар БНТУ Сяргей Васільевіч Харытончык і старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.

Пасля падпісання гаспадары і госці далучыліся да цырымоніі віншавання першакурснікаў.

АРАІК.by Church.by