Дапаможам разам: у Васкрасенскім храме Мінска шыюць сродкі індывідуальнай абароны для медыкаў
19 красавіка 2020У швейнай майстэрні Васкрасенскага храма горада Мінска (вул. Гамарніка, 27а) пачаўся пашыў сродкаў індывідуальнай абароны для работнікаў медыцынскіх устаноў.
Ужо 17 красавіка настаяцелем протаіерэем Яўгенам Свідэрскім была перададзена першая партыя, якая складаецца з 50 медыцынскіх халатаў.
Міласэрнасць — справа агульная, і ўсе выпрабаванні лягчэй пераадолець, аб'яднаўшы намаганні. У прыходзе будуць рады добраахвотнай дапамозе.