Пасол Беларусі ў Францыі павіншаваў епіскапа Корсунскага Нестара з гадавінай архіерэйскай хіратоніі

16 верасня 2018

top.jpg

5 верасня 2018 года ў Парыжы (Францыя) у праваслаўным кафедральным саборы Свяцейшай Тройцы была здзейснена Бажэственная літургія, прымеркаваная да гадавіны архіерэйскай хіратоніі епіскапа Корсунскага Нестара.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка павіншаваў епіскапа Нестара са знамянальнай датай, выказаўшы словы ўдзячнасці за падтрымку, якую аказвае Праваслаўная Царква грамадзянам і выхадцам з Беларусі, што пражываюць у Францыі, Іспаніі, Партугаліі і Манака, а таксама адзначыў шматгадовае канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж пасольствамі Беларусі ў Францыі і Іспаніі з Корсунскай епархіяй Маскоўскага Патрыярхату.

Посольство Беларуси во Франции / Church.by