Праваслаўныя добраахвотнікі прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяла вайсковай славы паблізу Астрашыцкага Гарадка

01 мая 2017

top.jpg

Напярэдадні Дня Перамогі сіламі добраахвотнікаў быў наведзены парадак на тэрыторыі мемарыяла паблізу Астрашыцкага Гарадка. На ўездзе ў гэты населены пункт Міншчыны стаіць танк-помнік Т-34. На пастаменце ўстаноўлены дзве памятныя дошкі. Адна — у памяць пра вайскоўцаў 100‑й стралковай дывізіі, якія абаранялі гэты ўчастак беларускай зямлі ў 1941 годзе. Другая — у гонар танкістаў 5‑й гвардзейскай танкавай арміі, якія вызвалялі Астрашыцкі Гарадок у 1944 годзе.

Перадсвяточная акцыя аб'яднала розных людзей. Разам над добраўпарадкаваннем мемарыялу папрацавалі прадстаўнікі мотаклубаў OST і The Hooligans, а таксама сёстры міласэрнасці з сястрынства блажэннай Валянціны Мінскай вёскі Ляскоўка Мінскага раёна.

Прыняў удзел у акцыі і настаяцель прыхода храма свяціцеля Лукі Крымскага ў Ляскоўцы іерэй Сергій Ляшкевіч.

Падтрымку ў правядзенні мерапрыемства аказала воінская часць 3310.  

Church.by