Праваслаўны прыход арганізаваў практыкум па дапамозе пры ДТЗ для байкераў
30 мая 2018У Астрашыцкім Гарадку былі арганізаваны заняткі па першай дапамозе пры ДТЗ для матацыклістаў.
Ініцыятарам навучальнага мерапрыемства выступіў мясцовы прыход храма Праабражэння Гасподняга.
Лекцыю правёў клуб «Штрафбат», большая частка членаў якога — практыкуючыя лекары.
Клірык Прэабражэнскага храма іерэй Сергій Ляшкевіч вядомы ў беларускай медыяпрасторы як бальнічны святар і кіраўнік брацтва свяціцеля Лукі Крымскага, якое праводзіць мноства сацыяльна-дабрачынных акцый, а таксама як байкер, па чыёй ініцыятыве беларускія матацыклісты падключаюцца да царкоўных сацыяльных праектаў.