Свята духоўнай музыкі прайшло ў Віцебску

10 студзеня 2018

top.jpg

Па традыцыі, на свята Ражджаства Хрыстовага ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) адбыўся канцэрт, які аб'яднаў вялікую колькасць музыкаў усіх узростаў.

Арганізатарамі свята выступілі: галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, Віцебская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і турфірма «Ілва».

Каляднае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла зачытаў старшыня камісіі па культуры і творчасці Віцебскай епархіі протаіерэй Мікалай Прусакоў.

У канцэрце прынялі ўдзел віцебскія харавыя калектывы: ансамбль «Карысць», народны мужчынскі хор выкладчыкаў і студэнтаў ВДУ імя П. М. Машэрава, хор студэнтаў Віцебскай духоўнай семінарыі, акадэмічны хор ВГМК імя І. І. Салярцінскага. На сцэну выйшлі таксама калектывы з дзіцячых школ мастацтваў і музыкі з Расіі.

На музычным свяце прысутнічала мінскі кампазітар Святлана Савельева, спецыяльна прыбыла ў Віцебск для таго, каб прадставіць свае новыя творы «Ражджаство Хрыстова» і «Святая ноч».

Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый павіншаваў усіх прысутных са святам Ражджаства Хрыстовага, а таксама ўручыў епархіяльныя ўзнагароды. Граматамі «Благаславенне за працу на славу Святой Царквы» былі ўзнагароджаны: хлопчыкі і юнакі з хору Светлагорскай дзіцячай школы мастацтваў, удзельнікі віцебскага народнага моладзевага хору, хор «Ззянне» ДШМ імя Дз. Дз. Шастаковіча з Ніжняга Ноўгарада, а таксама музыканты з аркестра народных інструментаў, якія прадстаўлялі горад Екацярынбург. Епархіяльных медалёў «Святы Уладзімір, вызнаўца Віцебскі» 1-й і 2-й ступеняў былі ўдастоены мастацкі кіраўнік і дырыжор свята Віталь Рауза і кіраўнік народнага маладзёжнага хору Аляксандр Рауза.

Кіраўнікі калектываў атрымалі падарункі ад турфірмы «Ілва».

Віцебская епархія / Church.by