Свята «Жывое слова Бібліі» прайшло ў Рагачове

13 сакавіка 2017

top.jpg

12 сакавіка 2017 года ў Рагачоўскім доме кнігі імя Уладзіміра Караткевіча прайшло сямейнае свята «Жывое слова Бібліі», прысвечанае Дню праваслаўнай кнігі.

Сіламі нядзельнай школы прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага была паказана тэатралізаваная пастаноўка, падчас якой дзеці распавялі пра значэнне Бібліі ў чалавечым жыцці, аб беларускім першадрукару Францыску Скарыне.

Сучасная пастаноўка евангельскай прыпавесці пра сейбіта прымусіла ўсіх прысутных задумацца аб тым, як прарастаюць зярняткі Слова Божага ў душах. Не абышлося без гульняў і конкурсаў, якія аб'ядналі дарослых і маленькіх удзельнікаў прадстаўлення і дапамаглі праверыць веданне біблейскіх сюжэтаў.

Па заканчэнні свята былі ўзнагароджаны ўдзельнікі першага этапу конкурсу сачыненняў «Мая любімая кніга». Выкладчыкі нядзельнай школы ўручылі Цімафею Храменкаву, Стэфаніі Смаршковай, Наталлі Андрасенка і Ірыне Адаменка граматы і падарункі ад прыхода.

Гомельская епархія / Church.by