Старшыня Камісіі па кананізацыі святых Беларускага Экзархату прыняў удзел у рабоце Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Рускай Праваслаўнай Царквы

05 кастрычніка 2017

top.jpg

3 кастрычніка 2017 года ў Маскоўскім епархіяльным доме пад старшынствам епіскапа Троіцкага Панкрація адбылося чарговае, 104-е па ліку, пасяджэнне Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Рускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні прыняў удзел старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Амвросій (Шаўцоў).

Прысутныя, у прыватнасці, абмеркавалі перспектывы агульнацаркоўнага праслаўлення праведнага Іаана Кармянскага і свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага.

Church.by