Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па дабрачыннасці прыняў удзел у святкаванні Міжнароднага дня Чырвонага Крыжа
10 мая 20188 мая старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню протаіерэй Кірыл Шолкаў прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
У гэты дзень адбылося адкрыццё месячніка Чырвонага Крыжа і ўшанаванне валанцёраў, дзейнасць якіх накіравана на аказанне дапамогі ўразлівым катэгорыям грамадзян.
Таксама ў рамках сустрэчы адбылося афіцыйнае адкрыццё фотавыставы «У імя міласэрнасці», прысвечанай службе сясцёр міласэрнасці Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Міжнароднаму дню медыцынскай сястры. Экспазіцыя дзейнічае на тэрыторыі Музея гісторыі беларускага кіно.
Удзельнікам праграмы быў паказаны фільм Аляксандра Цярэшчанкі «Зіма пройдзе». У ім распавядаецца пра дзеючую медыцынскую сястру міласэрнасці Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ніну Мікалаеўну Блізнюк, якая была ўдастоена медаля імя Флорэнс Найтынгейл.