Старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Мікалай Шульмін прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі моладзевых лідараў

30 снежня 2020

top.jpg

Старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Мікалай Шульмін прыняў удзел у міжнароднай анлайн-канфэрэнцыі моладзевых лідараў «Міжнародны кірунак моладзевага служэння Праваслаўнай Царквы. Вопыт узаемадзеяння з дзяржструктурамі і атрымання грантавай падтрымкі». Арганізатарам мерапрыемства выступіў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі кіраўнікі аддзелаў па справах моладзі, а таксама прадстаўнікі праваслаўных моладзевых арганізацый з Канады, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Францыі, Італіі, Польшчы, Літвы, Расіі, Ісландыі, Аргенціны і іншых краін.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі епіскап Істрынскі Серафім. Падводзячы вынікі адыходзячага года, ён адзначыў, што гэты перыяд стаў для ўсіх вельмі значным. «Увесь свет сустрэўся з такім небывалым на нашым з вамі вяку выклікам, як пандэмія каронавіруса. Прыемна бачыць, што многія моладзевыя рухі змаглі адказаць на гэты выклік годна, арганізаваўшы магутнае добраахвотніцкае служэнне. Самым галоўным вынікам нашай дзейнасці стала тое, што ва ўмовах агульнасусветнай бяды мы змаглі згуртавацца і падтрымаць зносіны адзін з адным», – адзначыў епіскап Істрынскі Серафім.

Удзельнікі канферэнцыі прыйшлі да высновы, што тэма сістэмнага і доўгатэрміновага фінансавання моладзевай працы на сённяшні дзень вельмі актуальная, таму падобныя канферэнцыі і сумесная работа ў дадзеным кірунку будзе працягвацца, распавёў іерэй Мікалай Шульмін.

Паводле яго звестак, у Беларусі на сённяшні дзень дзейнічае 147 праваслаўных моладзевых аб'яднанняў і брацтваў. Сфера іх дзейнасці вельмі разнастайная. Гэта катэхізічная і місіянерская дзейнасць, сацыяльнае служэнне, сумесная малітва і зносіны. Прадстаўнікі моладзевых аб'яднанняў і брацтваў Беларусі супрацоўнічаюць са сваімі калегамі з Расіі, Літвы і ЗША. Іерэй Мікалай Шульмін рэзюмаваў, што правядзенне падобных міжнародных анлайн-канферэнцый дае магчымасць пашыраць кола зносін і ў далейшым абменьвацца каштоўным вопытам працы. 

Сhurch.by