Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускага Экзархату знаходзіцца з візітам у Грэцыі
15 сакавіка 2017Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і па запрашэнні духаўніка турмаў Грэцыі архімандрыта Гервасія Раптапуласа старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннік Георгій Лапухоў знаходзіцца з візітам у межах Эладскай Праваслаўнай Царквы — у горадзе Фесалонікі.
Мэта візіту — абмен вопытам турэмнага служэння і вызначэнне шляхоў ўзаемадзеяння ў справе царкоўнага служэння, накіраванага на духоўна-маральнае акармленне асуджаных у месцах пазбаўлення волі.