Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускага Экзархату здзейсніў візіт у межы Эладскай Праваслаўнай Царквы

23 кастрычніка 2017

top.jpg

22 кастрычніка 2017 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннік Георгій Лапухоў прыняў удзел у святкаванні 40-годдзя «Місіі турэмнага служэння і вызвалення немаёмных зняволеных» Эладскай Праваслаўнай Царквы.

Урачыстасці прайшлі на базе ўніверсітэта горада Салонікі ў Грэцыі.

На святочным сходзе айцец Георгій абвясціў віншавальны адрас кіраўніку Місіі архімандрыту Гервасію (Раптапуласу) і перадаў яму ў дар абраз Казанскай іконы Божай Маці.

Church.by