Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню БПЦ прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Разані
17 верасня 2018Па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў прымае ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай праблеме духоўна-маральнага выхавання асоб, якія адбываюць тэрміны пакарання ў пенітэнцыярных установах.
Форум праходзіць на базе Акадэміі ФСВП Расіі ў горадзе Разань. Ад Беларусі на канферэнцыі прысутнічае намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь, палкоўнік унутранай службы Уладзіслаў Мандрык.