Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню БПЦ прыняў удзел у Міжнародных Калядных чытаннях
29 студзеня 201928 студзеня старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннік Георгій Лапухоў прыняў удзел у працы XXVII Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у рамках секцыі «Турэмнае служэнне».
Удзельнікі секцыі абмеркавалі прафілактыку ўключэння падрастаючага пакалення ў пазаправавую дзейнасць, падзяліліся знаходкамі і інавацыйнымі распрацоўкамі па арганізацыі прафілактычнай работы святароў у выхаваўчых папраўчых установах і рэабілітацыйных цэнтрах для былых асуджаных.
Адбылася таксама падвядзенне вынікаў традыцыйнага конкурсу творчасці асуджаных. Прадстаўнікам пераможцаў конкурсу былі ўручаны памятныя падарункі, прызы і граматы Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Маскоўскага Патрыярхату.
Ужо не першы раз прызавыя месцы на конкурсе займаюць беларусы. Вось і сёлета адным з пераможцаў стаў асуджаны з ВК-2 горада Бабруйска.
Благаславёныя граматы праваслаўнай суполцы калоніі і асабіста пераможцу конкурсу будуць уручаны па ўзгадненню з Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь у лютым 2019 года на тэрыторыі папраўчай установы.