Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню БПЦ правёў сустрэчу з курсантамі Акадэміі МУС

04 студзеня 2019

top.jpg

Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннік Георгій Лапухоў правёў сустрэчу з курсантамі Крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Святар пазнаёміў будучых афіцэраў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС з некаторымі напрамкамі ўзаемадзеяння Праваслаўнай Царквы і сістэмы выканання пакаранняў у пытаннях маральнага выхавання асуджаных у сценах папраўчых устаноў і іх рэсацыялізацыі пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі.

Сустрэча адбылася на тэрыторыі Увядзенскага прыхода беларускай сталіцы.

Сhurch.by